Настройкі
Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Надбаўкі, прышчэпкі і цёплыя батарэі: што змянілася ў краіне з 1 кастрычніка

02.10.2023
Грашовы бонус медыкам

Некаторыя катэгорыі работнікаў сферы аховы здароўя атрымаюць надбаўкі. Як інфармуе афіцыйны сайт Міністэрства аховы здароўя, на 50% акладу павялічваецца памер надбаўкі работнікам галіны з вышэйшай немедыцынскай адукацыяй – псіхолагам, біёлагам, энтамолагам, фізікам, хімікам, фізіёлагам, інструктарам-метадыстам фізічнай рэабілітацыі, інструктарам-метадыстам па эргатэрапіі, інструктарам-метадыстам па адаптыўнай фізічнай культуры, заолагам. Акрамя таго, такая ж 50-працэнтная надбаўка ўстанаўліваецца ўрачам-рэабілітолагам.

Таксама пачнуць дзейнічаць надбаўкі за складанасць і напружанасць працы ў залежнасці ад узроўню аказання меддапамогі.

Скажам грыпу неі паляцім на Чырвонае мора

У кастрычніку стартуе кампанія па вакцынацыі жыхароў рэспублікі ад грыпу. Плануецца прывіць да 40% насельніцтва.

Добрая навіна для жадаючых прадоўжыць лета: з 16 кастрычніка «Белавія» запусціць новую палётную праграму на егіпецкі курорт Марса-Алам. Размешчаны ён на марскім узбярэжжы ў 260 кіламетрах ад Хургады. Праграма разлічана так, што беларусы змогуць там адпачыць 10 дзён ці 11 начэй.

Ура,канікулы

Хутка праляціць першая чвэрць у школьнікаў, і яны зноў адправяцца на адпачынак. Асенніяканікулы пачнуцца 30 кастрычніка і працягнуцца да 7 лістапада ўключна. У гэтым навучальным годзе з улікам свята, Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, яны будуць даўжэйшымі за вясеннія на два дні.

Калі будзе цяпло?

Верасень парадаваў цёплымі днямі, і сіноптыкі не спяшаюцца з дажджлівымі прагнозамі. Але нарматыў ёсць нарматыў. Паводле яго, ацяпленне ўключаць пасля таго, як сярэднесутачная тэмпература паветра на працягу пяці дзён пратрымаецца на адзнацы 8°C. Пасля гэтага адбудзецца паэтапнае ўключэнне аб'ектаў сацыяльнай сферы, а потым жылога фонду.

Расчахляем стрэльбы

1 кастрычніка адкрыўся сезон палявання на капытных: лася, кабана, высакароднага і плямістага аленяў, лань. Працягнецца ён да 31 снежня.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ