Настройкі
Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Дзікае Палессе сустракае: Нацпарк "Прыпяцкі" запрашае фатографаў на сафары

05.06.2023
Фотасафары "Дзікае Палессе 3.0" правядуць у Нацыянальным парку "Прыпяцкі" з 9 па 11 чэрвеня.

Чэмпіянат сярод фатографаў пройдзе ў новым фармаце і ўключыць дзясяткі кіламетраў уражлівых лакацый: велічная Прыпяць, поймавыя лугі і дубровы, шматлікія старыцы і азёры. Арганізатары абяцаюць сапраўднае фотапаляванне.

Удзельнікі – паўналетнія аўтары з любых краін без абмежаванняў. Работы можна будзе прадастаўляць у дзвюх катэгорыях – "фатаграфія" і "мабільная фатаграфія". Ёсць чатыры намінацыі: "Казачны лес", "Жывая прырода", "Макра", "Палешукі".

Для ўдзелу патрэбны толькі тры рэчы: мабільны тэлефон, фотаапарат ці любая прылада для фотаздымкі, аплата арганізацыйнага збору і наведванне нацпарка ў дні правядзення конкурсу, каб зарэгістравацца і зрабіць фатаграфіі. Ёсць магчымасць далучыцца да агульнай групы ці прайсці ўласным маршрутам, арганізатары прапануюць арандаваць ровар.

Пераможцаў абяруць у кожнай намінацыі ў дзвюх катэгорыях, работы, якія атрымаюць больш галасоў членаў журы, чакаюць прызы.

Падрабязнасці – на сайце парка.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ