Дзяніс Язерскі ўзначаліў камітэт ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама. Інга Заўгародняя – галоўнае ўпраўленне культуры аблвыканкама
З кастрычніка ў арганізацыйнай структуры Гомельскага аблвыканкама адбыліся змены. Камітэт ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама ўзначаліў Дзяніс Язерскі. Начальнікам галоўнага ўпраўлення культуры аблвыканкама стала Інга Заўгародняя.
ЯЗЕРСКІ Дзяніс Уладзіміравіч
Д. У. Язерскі нарадзіўся ў горадзе Капсукасе (Літоўская ССР) у 1981 годзе. Скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачынаў таваразнаўцам камерцыйнага аддзела ПВУП «Фанера-запалкавы камбінат», г. Гомель. З 2005 па 2010 год працаваў першым сакратаром Навабеліцкага раённага, потым Гомельскага гарадскога камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У 2010–2012 гадах узначальваў аддзел па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама. У 2012 годзе назначаны намеснікам кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Гомеля, у 2014-м – начальнікам упраўлення спорту і турызму аблвыканкама, у 2019-м – начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
Заўгародняя Інга Сяргееўна
І. С.
Заўгародняя нарадзілася ў горадзе Івана-Франкоўску (Украіна). Скончыла
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры. Працоўную дзейнасць пачынала вядучым
метадыстам па інфармацыйна-выдавецкай дзейнасці Гомельскага абласнога цэнтра
народнай творчасці, у 2011-м працавала намеснікам дырэктара – загадчыкам
аддзела аматарскай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці гэтай жа ўстановы.З 2014 па 2023 год была
намеснікам, потым першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення
ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.