Настройкі
Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

У Мінску стартавала выстава "БЕЛАГРА"

06.06.2023
33-я Міжнародная спецыялізаваная выстава пройдзе ў індустрыяльным парку "Вялікі Камень" беларускай сталіцы з 6 па 11 чэрвеня
Гомельшчыну на ёй прадстаўляюць прамысловыя гіганты рэгіёну і харчовыя прадпрыемствы: "Гомсельмаш", "Гомельагракамплект", "Мілкавіта", Рагачоўскі МКК, Гомельскі, Калінкавіцкі мясакамбінаты, "Брылёва" і іншыя.
Сёння з дасягненнямі аграрна-прамысловага комплексу азнаёміўся старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко. Перш за ўсё губернатар накіраваўся да экспазіцыі сваіх прадпрыемстваў.
Каля ўваходу сустрэлі прадстаўнікі «Гомсельмаша»:
– Прэзентуем шырокі спектр мадэляў. Займаемся мадэрнізацыяй і імпартазамяшчэннем, – расказаў дырэктар цэнтра продажаў і сэрвісу Дзмітрый Афанасьеў. – Робім упор на пажаданні механізатараў і камфорт для чалавека працы, таму сёння можам прапанаваць пакупнікам тэхніку з абноўленымі кабінамі, клімат-кантролем і ўдасканаленымі цеплавізарамі.
Іван Крупко высока ацаніў экспазіцыю прамысловага гіганта Гомельшчыны і заўважыў:
– Паступова аграрыі змогуць адысці ад памочніка і самастойна працаваць на такой тэхніцы.
Асаблівая ўвага машынам «Гомельагракамплекта». Зусім нядаўна на адной з ферм Гомельскага раёна прадпрыемства запусціла даільную ўстаноўку тыпу "Карусель". Сёння ў калег з Расіі на яе асаблівы попыт. У прыватнасці, гатовы купляць партнёры з Башкартастана, на выставе яны вывучылі магчымыя аб'ёмы паставак.
Выстава разбіта на секцыі, у адным месцы сабраны перадавыя тэхналогіі ў сферы сельскай гаспадаркі. Гэта тэхніка, халадзільнае, энергетычнае, пакавальнае і фасовачнае абсталяванне, запчасткі і камплектуючыя для сельгасмашын, фермерскіх і цяплічных гаспадарак. Прадстаўлена на выставе таксама прадукцыя аграрыяў і пчаляроў, сродкі аховы раслін і глеб, кармы, ветпрэпараты і медыкаменты, будаўнічыя канструкцыі, праграмнае забеспячэнне, насенне і расліны, спецыяльная літаратура.
Штогод на вядучым форуме аграрыяў абагульняюць міжнародны вопыт, шукаюць інавацыйныя рашэнні, абмяркоўваюць пытанні бяспечных з пункту гледжання экалогіі матэрыялаў і безадходных тэхналогій. Удзел у выставе дае магчымасць знайсці новых партнёраў, даведацца пра новыя тэндэнцыі ў развіцці аграрнай галіны, абмяняцца вопытам, дастойна прадставіць сваю прадукцыю, паказаць апошнія навінкі.
На гэты раз у Мінск прыехалі прадстаўнікі 16 краін свету, шырэй за іншых прадстаўлена Расія.
– На выставе мы не толькі сваё дэманструем, але і абагульняем міжнародны вопыт. Мы паказваем усяму свету, што адкрыты для ўсіх і ва ўсім, – падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц падчас урачыстага адкрыцця Беларускага аграпрамысловага тыдня. – Пакрокава нашы дасягненні павялічваліся. Дзякуючы выверанай палітыцы Прэзідэнта, мы маем такія вынікі. Дарогу асіліць той, хто ідзе, так было, ёсць і будзе. Працавітасць аграрыяў дапамгла забяспечыць харчовую бяспеку нашай краіны і шырока экспартаваць прадукцыю ў іншыя дзяржавы.
Спецыяльную экспазіцыю дасягненняў і апошніх распрацовак дэманструюць Мінсельгасхарч і навукова-практычныя цэнтры. На пляцоўцы аграрыі абмяркоўваюць механізацыю сельскай гаспадаркі, удасканаленне земляробства, бульбаводства і плодаагародніцтва, жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі. Тут жа праводзяць семінары, сустрэчы з вучонымі, распрацоўшчыкамі тэхнікі.
Вялікі шлях прайшла выстава "Белагра". У 1990 годзе яна пачыналася з невялікай дэманстрацыйнай пляцоўкі ў цэнтры Мінска. Праз 33 гады набыла статус міжнароднай і займае больш за 30 тысяч квадратных метраў індустрыяльнага парку, збірае вялізную колькасць людзей.
Кітай, В'етнам, Пакістан, Індыя, краіны Афрыкі, Сірыя, Турцыя, Германія, Італія, Куба і іншыя прэзентуюць свае дасягненні і пераймаюць вопыт беларусаў у сельскай гаспадарцы гэтымі днямі.

Сардэчна запрашаем!

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ