Грамадства
Прыём грамадзян правёў першы намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Петражыцкі
08.06.2023

Людзей хвалявалі праблемы, якія ўскладняюць іх штодзённае жыццё, а часам нават робяць яго нязносным.
Былыя муж і жонка ніяк не могуць вырашыць пытанне аб сумесна нажытай маёмасці – зямельным участку з недабудаваным аб'ектам у населеным пункце Дразды Мазырскага раёна. Уладзімір разам з цяперашняй жонкай Вольгай расказалі, з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся, нават вымушаны памяняць месца жыхарства і з Мазыра перасяліцца ў Буда-Кашалёўскі раён. Тым, хто звярнуўся, цалкам растлумачылі нюансы працэдуры. Пытанне застаецца на асабістым кантролі ў Дзмітрыя Петражыцкага.
Шмат прэтэнзій ва Уладзіміра Уладзіміравіча і Сяргея Леанідавіча да аднаго з чальцоў садовага таварыства «Уць-Агра», які, на іх думку, уладкаваў гаць, у выніку падтапляюцца ўчасткі іншых чальцоў СТ. Спрэчка доўжыцца не адзін год. Дзмітрый Петражыцкі выслухаў абодва бакі і прыняў рашэнне ў гэты ж дзень выехаць на месца, сумесна з усімі зацікаўленымі службамі і з удзелам прадстаўнікоў садовага таварыства разабрацца ў пытанні.
Кожнага, хто звярнуўся, першы намеснік старшыні аблвыканкама ўважліва выслухаў, ён імкнуўся ўглыбіцца ў праблему і аказаць дапамогу ў рамках прававога поля.