Рост непазбежны: павелічэнне тавараабароту губернатары Гомельшчыны і Прымор'я абмеркавалі на буйных прадпрыемствах нашага рэгіёна

Дэлегацыя Прыморскага краю наведала «Гомельдрэў», «Спартак», «Гомсельмаш».
На дрэваапрацоўчым прадпрыемстве гасцей цікавіла магчымасць пастаўкі будаўніцкіх матэрыялаў для новага жылля – у рэгіёне ўводзяць каля мільёна квадратных метраў штогод. Гамяльчане гатовы: ламінат, мэбля, аддзелачныя матэрыялы, дзіцячыя гарадкі – выбар вялізны.
Пастаўкі шакаладу – яшчэ аднопытанне, якоесёння абмеркавалі губернатары. «Спартак» ужо прысутнічае на прылаўках Расіі, але аб'ёмы відавочна павінны павялічвацца, упэўнены госці з Уладзівастока.
Больш за іншых прадпрыемстваў губернатар Прыморскага краю Алег Кажамяка хацеў наведаць менавіта «Гомсельмаш»: тэхніку нашага прамысловага гіганта ў РФ выдатна ведаюць, гатовы набываць, у тым ліку пераабсталяваную пад кліматычныя ўмовы Прымор'я.
– Тэхніка добра сябе зарэкамендавала ў цэлым на Далёкім Усходзе. Сёлета мы маем намер закупіць каля 20 камбайнаў, на наступны год – да 80.