Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Пратакол аб намерах падпісалі губернатары Гомельскай вобласці і Прыморскага краю

07.06.2023
Дакумент старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Крупко і губернатар Прыморскага краю Алег Кажамяка падпісалі сёння падчас візіту расійскай дэлегацыі ў наш абласны цэнтр.
– Па выніках 2022 года і за першыя месяцы 2023-га знешнегандлёвы тавараабарот паміж нашымі рэгіёнамі мае станоўчую дынаміку. Сённяшні дакумент – адпраўны пункт умацавання нашага супрацоўніцтва, – адзначыў Іван Крупко. 
Тэндэнцыя захоўваецца апошнія паўтара года. У першым квартале 2023 года аб'ём узаемнага гандлю вырас у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў 11 разоў і склаў 4,3 мільёна долараў.
Іван Крупко выказаў гатоўнасць абмяркоўваць любыя прапановы, якія напраўлены на актывізацыю двухбаковага супрацоўніцтва:
– Створым рабочую групу, якая будзе аператыўна рэагаваць на канкрэтныя запросы расійскіх партнёраў, забяспечыць максімальную пад-трымку ўсіх канструктыўных ідэй і праектаў не толькі ў эканамічнай, але таксама і ў гуманітарнай сферы, – рэзюміраваў ён.
Расійскі калега Алег Кажамяка адкрыты да канструктыўнага дыялогу:
– Мы схільныя да кантактаў, якія дадуць новы крок у развіцці нашых адносін. Нам важны выхад на прамыя дагаворы без пасрэднікаў. З улікам блізкасці да Кітаю, з якім у Беларусі наладжана супрацоўніцтва, Прыморскі край можа стаць пляцоўкай для рэалізацыі сумесных праектаў. Мы закупляем у вас харчовую прадукцыю, хімічныя ўгнаенні, ёсць зацікаўленасць у набыцці сельскагаспадарчай тэхнікі.
Са свайго боку расіяне прапануюць рыбную прадукцыю, сыравіну для дрэваапрацоўкі і шкляной прамысловасці. Ёсць і дамоўленасць аб культурным, маладзёжным абмене. 
Сёння ў дэлегацыі насычаная праграма: Міністэрства сельскай гаспадаркі наведвае аб'екты АПК, Міністэрства спорту — басейны і аздараўленчыя цэнтры. Губернатары працуюць па асобным плане: знаёмяцца з прадукцыяй буйных прамысловых прадпрыемстваў рэгіёна.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ