Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У Гомелі прэзентуюць мастацкі альбом аб палацава-паркавым ансамблі

26.02.2020
26 лютага, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Прэзентацыя навукова-папулярнага мастацкага альбома "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" адбудзецца 26 лютага ў Гомелі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове.
Гэта сумеснае тварэнне калектываў музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля і выдавецкага дома "Гомельская праўда". Супрацоўнікі музея правялі карпатлівую работу: шукалі, збіралі і сістэматызавалі матэрыялы за гады гісторыі. Выдаўцы ўвасобілі ў жыццё ідэю. На стварэнне альбома пайшло крыху больш за год.
"Атрымалася ўнікальнае выданне вагой амаль 4 кг на трох мовах, якое ўключае 348 старонак, 500 ілюстрацый, тры вялікія раздзелы і 20 глаў, 12 калекцый, 175 тыс. экспанатаў. На яго старонках - старадаўні парк з алеямі, раскошны палац з анфіладамі вельмі прыгожых залаў, стагадовы, але вечна юны і сучасны па духу музей, скарбы фондавага збору", - расказалі ў музеі.
Прэзентуюць альбом у Белай гасцінай палаца Румянцавых і Паскевічаў у 15.00.-0-
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ