Лукашэнка абнавіў кіраўніцтва ў некалькіх раёнах Гомельскай вобласці

Старшыня Акцябрскага райвыканкама Андрэй Бараноўскі пайшоў на павышэнне і зойме месца намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама. На яго пасаду ў Акцябрскі раён назначаны першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лоеўскага райвыканкама Сяргей Даўгалёў.
Сяргей Ермаліцкі, які да нядаўняга часу ўзначальваў упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Гомельскай вобласці, будзе кіраваць Гомельскім райвыканкамам. А першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Светлагорскага райвыканкама Дзмітрый Козел пераведзены на месца кіраўніка Добрушскага раёна.
На пасаду старшыні Жлобінскага райвыканкама ўзгоднены дырэктар прадпрыемства "Амкадор-Гомель" Аляксандр Грыгарэнка.-0-