Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Генеральны план Гомельская вобласцi

Генеральны план Гомельская вобласцi

УП «Белндіпгорадабудаўніцтва» распрацаваў горадабудаўнічы праект «Схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Гомельскай вобласці», які з'яўляецца, па сутнасці, генеральным планам Гомельскай вобласці. Пасля праходжання узгадненняў у міністэрствах і дзяржаўнай экспертызы праект будзе прадстаўлены Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь на зацвярджэнне.

Мэтай праекта з'яўляецца распрацоўка стратэгічных напрамкаў ўстойлівага тэрытарыяльнага развіцця Гомельскай вобласці ў частцы рацыянальнага выкарыстання і ўладкавання тэрыторыі з улікам рэсурсных магчымасцяў, вызначаных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця, існуючых і магчымых у будучыні экалагічных абмежаванняў.

Комплексны характар Схемы мае шырокі спектр пытанняў. Праектныя прапановы, распрацаваныя на перыяд да 2030 года, закранулі ўсе асноўныя аспекты жыццядзейнасці. У праекце на аснове прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця распрацаваны перспектывы развіцця сістэмы гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў, рэгіянальнага транспарту, інжынерна-тэхнічных сетак і збудаванняў, аб'ектаў сацыяльнай сферы, сістэмы адпачынку і турызму. Значная частка праекта прысвечана пытанням аховы навакольнага асяроддзя, а таксама - помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны. Распрацаваны горадабудаўнічыя мерапрыемствы па прадухіленні надзвычайных сітуацый.

Гомельская вобласць - самая буйная у рэспубліцы. Яе тэрыторыя складае больш за 40 тысяч квадратных кіламетраў, або 19,4% тэрыторыі краіны. Жывуць тут каля 1,4 мільёна чалавек, або, прыкладна, 15% насельніцтва рэспублікі. У гарадскіх населеных пунктах вобласці - 73% насельніцтва вобласці.