Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Меню
Главная Навіны Эканомiка

Эканомiка

Камітэт «Гомельаблмаёмасць» выставіў на таргі 6 аб'ектаў нерухомасці з пачатковай цаной, роўнай 1 базавай велічыні

На 17 кастрычніка 2019 года камітэт «Гомельаблмаёмасць» абвясціў аўкцыён, на які выставіў 6 аб'ектаў нерухомасці, размешчаных у Кастрычніцкім раёне, пачатковай цаной, роўнай 1 базавай велічыні (25,5 рублёў).

За такую сімвалічную цану патэнцыйным пакупнікам прапануецца набыць у в. Харомцы - 2 сельскіх дома народнай творчасці, плошчай 151,8 кв. м і 490,3 кв. м.

У аг. Парэчча прадаецца двухпавярховы будынак цэнтра вольнага часу, плошчай 627,4 кв. м, а ў в. Раманішчы – сельскі клуб, агульнай плошчай 145,1 кв. м.

Клуб культурна-сацыяльных паслуг у в. Курын і будынак сельскага дома культуры ў аг. Валосавічы, таксама можна набыць за базавую велічыню. Плошча аб'ектаў нерухомасці складае 60,3 кв. м і 406, 2 кв. м, адпаведна.

Па ўсіх аб'ектах нерухомасці зямельны ўчастак прадастаўляецца ў арэнду на 50 гадоў і без збірання платы за права арэнды зямельнага ўчастка.

Варта памятаць, што, набываючы аб'ект нерухомасці за невялікія грошы, пакупнік бярэ на сябе абавязак ажыццяўляць на набытым аб'екце нерухомасці прадпрымальніцкую дзейнасць на працягу 3-х гадоў з моманту падпісання дамовы куплі-продажу (ўводу ў эксплуатацыю).

Выгадныя прапановы на гэтым не сканчаюцца.

У гэты ж дзень на аўкцыёне пакупнікам прадастаўлена магчымасць набыць са зніжэннем пачатковай цаны продажу на 80% аб'ект які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю (будынак навучальнага корпуса) у г. Нароўля, па вул. Кастрычніцкая, 20А, агульнай плошчай больш за 1,5 тыс. кв. м і зямельным участкам больш за 1 га.

На сайце камітэта «Гомельаблмаёмасць» размешчана падрабязная інфармацыя па ўсіх прапанаваных на аўкцыёне аб'ектах нерухомасці, а таксама па іншых аб'ектах нерухомасці Гомельскай вобласці, якія можна набыць з таргоў.

Кантактныя тэлефоны: 8 (0232) 70-38-49, 70-36-43.

Апошнія навіны

Усе навіны