Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

"Гомельтранснафта Дружба" рыхтуецца да пастаўкі нафты праз магістраль Адэса-Броды

27.02.2020
27 лютага , Гомель /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Гомельтранснафта Дружба" рыхтуецца да паставак нафты з тэрыторыі Украіны па магістралі Адэса - Броды, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.
Паводле даных спецыялістаў, нафтаправодная сістэма Беларусі гатова да транзіту вуглевадародаў з украінскага боку. Размова ідзе аб паступленні азербайджанскай нафты на Мазырскі НПЗ па нафтаправодзе Адэса - Броды.
Як паведамлялася раней, "Белнафтахім" дамовіўся з азербайджанскай нафтавай кампаніяй Socar аб пастаўцы 160 тыс. т нафты. Імпарт сыравіны ў Беларусь па нафтаправодзе Адэса - Броды чакаецца ў сакавіку.-0-
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ